Тэлефон: +375 1652 58753
Адрас: 225822, Брэсцкая вобласць, Iванаўскi раён, в. Моталь, пл. Леніна
E-mail: motol-musey@tut.by



Мотальскі музей народнай творчасці заснаваны ў 1983 г., адкрыты для наведвальнікаў 13 жніўня 1995 г. Асноўная дзейнасць музея - збор, захаванне і прапаганда народных промыслаў, рамёстваў і вуснай народнай творчасці рэгіёна. Экспазіцыя музея ўключае залы гісторыі і сялянскага побыту, рамёстваў, земляробства, льноапрацоўкі, ткацтва, адзення, абрадаў, выставачную, якія раскрываюць перад наведвальнікамі рэгіянальныя адметнасці матэрыяльнай і духоўнай культуры Заходняга Палесся. Колькасць прадметаў асноўнага фонду на 01.01.2012 г. - 17990 адзінак, навукова-дапаможнага - 8571 адзінка. Музей мае багатыя калекцыі этнаграфіі, ткацтва, вышыўкі, пляцення. Асобую ўвагу ў сваёй рабоце музей звяртае на захаванне і прапаганду вуснай народнай творчасці. Калекцыя народнай паэтыкі: святы, звычаі, абрады, прымаўкі, прыказкі, жарты, былі, дзіцячы фальклор. Музей прапануе наведвальнікам шэраг інтэрактыўных праграм. Для юнай аўдыторыі распрацаваны цыкл музейна-педагагічных заняткаў пад агульнай назвай “У гасцях у бабулі Алены”, які раскрывае багаты патэнцыял народнай педагогікі. Для дарослага наведвальніка прапануецца абрадавая экскурсія Жывы гук” па круглагадзічным каляндарным цыкле, лекцыя-экскурсія “Вясельны каравай”, “Трэці дзень вяселля. Падзел вясельнага каравая”, “Прыданы”. Усе творчыя мерапрыемствы музея праводзяцца з удзелам народнага калектыву “Мотальскія суседзі”. За шматгранную працу па прапагандзе і папулярызацыі народнага ма- стацтва і традыцыйных промыслаў у 2001 г. музей быў узнагароджаны Дыпломам аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне музейнай справы.

Першы нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012.

Дадатковыя крыніцы аб музеі:

Мотальскі музей народнай творчасці. Ekskursii.by

Каляндар мерапрыемстваў


« Кастрычнік 2017 »
ПндАўтСерЧцвПятСубНядз
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Афiша мерапрыемстваў




®