
У музее зноў маленькія наведвальнікі.
20 кастрычніка 2025 года маленькія лесаводы дашкольнага лясніцтва "Вясёлка" пры Чавускім лясгасе наведаліся ў музей за новай казкай. Сідзячы на падушках ва ўтульнай зале этнаграфii, слухалі беларускую народную казку "Заяц ды вожык", прымалі ўдел у цікавай віктарыне і складалі беларускія словы з набора літар.